*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

АМБАСАДАР ЭВАЛДАС ІГНАТАВІЧУС УРУЧЫЎ ДАВЕРЧЫЯ ГРАМАТЫ ПРЭЗІДЭНТУ БЕЛАРУСІ

Сёння, 16 красавіка 2013 г., падчас афіцыйнай цырымоніі ў Палацы Рэспублікі ў Мінску, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнка.

Адбылася кароткая размова амбасадара і Прэзідэнта, у ходзе якой была акцэнтаваная важнасць супрацоўніцтва паміж абедзвюма суседнімі краінамі.

2 красавіка Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ ўручыла даверчыя граматы амбасадару Літвы ў Беларусі Эвалдасу Ігнатавічусу. Да абавязкаў амбасадара ў Рэспубліцы Беларусь Э. Ігнатавічус прыступіў 8 красавіка.