*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

АМБАСАДАР ЛІТВЫ СУСТРЭЎСЯ З ПРЭМ’ЕР-МІНІСТРАМ БЕЛАРУСІ

Амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Лінас Лінкявічус 31 кастрычніка сустрэўся з Прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця транспарта і лагістыкі і дыялога паміж ЕС і Беларуссю. Супрацоўніцтва з портам Клайпеды было вылучана як адзін з прыкладаў паспяховага развіцця дзелавых адносін.