*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Амбасадар ЛР у Беларусі А. Пулокас ушанаваў памяць ахвяр масавых расстрэлаў

З нагоды Дзядоў (Дня памяці продкаў), амбасадар ЛР у Беларусі Андрус Пулокас ушанаваў памяць загінулых, усклаўшы кветкі і запаліўшы лампадкі на месцы масавых расстрэлаў у мемарыяле Курапаты.

Традыцыя наведвання магіл знакамітых грамадскіх, палітычных і культурных дзеячаў у замежжы ўжо некалькі год падтрымліваецца па ініцыятыве Канцылярыі Сейма Літоўскай Рэспублікі і дыпламатычных прадстаўніцтваў ЛР, як знак пашаны да літоўцаў, якія знайшлі вечны спакой не на сваёй Радзіме.

Курапаты – месца масавых расстрэлаў недалёка ад Мінска, дзе ў 1930 – 1941 гг. НКУС знішчыла да 250 тысяч нявінных людзей, у тым ліку мноства літоўцаў і іншых прыбалтаў.