*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Амбасадар у Беларусі ўшанаваў памяць ахвяр Другой сусветнай вайны

З нагоды 75-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, 8 мая амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас усклаў кветкі ў мемарыяле Хатынь у Беларусі і ўшанаваў памяць загінулых падчас вайны хвілінай маўчання. „Ушаноўваючы ахвяр гэтай разбуральнай для ўсяго чалавецтва вайны, мы салідарызуемся і схіляем галаву перад беларускім народам, які гэтая вайна закранула асабліва балюча“, - прамовіў амбасадар.