АМБАСАДАРЫ КРАІН ЕС І УКРАІНЫ НАПІСАЛІ ДЫКТАНТ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
16 мая 2011 г. амбасадары краін ЕС і Украіны, былыя палітычныя зняволеныя і блізкія родныя цяперашніх рэпрэсаваных пісалі дыктант па беларускай мове. Для дыктанту быў абраны тэкст з кнігі нацыянальнага героя Беларусі К. Каліноўскага „Лісты з-пад шыбеніцы“. Падчас яго амбасадары і іншыя удзельнікі пісалі па аднаму сказу, а пасля дыктавалі наступны сказ наступнаму ўдзельніку.
Пісанне дыктанту па беларускай мове – гэта не толькі акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі рэжымам асобамі, але і спроба звярнуць ўвагу на важнасць захавання і распаўсюджвання беларускай мовы.