*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Амбасаду Літвы ў Беларусі наведалі выхаванцы літоўскага летніка

9 жніўня 2019 г. амбасаду Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі наведалі выхаванцы дзіцячага летніка “З Літвой” Рымдзюнскай сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання. 

У дзіцячым летніку “З Літвой”, які збірае ажно некалькі змен за лета, навучаюцца літоўскай мове, культуры, гісторыі, займаюцца спортам і актыўна камунікуюць дзеці не толькі з Ашмянаў, Гервятаў, Ліды, але і з усёй Гродзенскай вобласці.    

Шматлікім прысутным у амбасадзе Літвы ў Мінску дзеткам коратка распавялі пра гісторыю амбасады, літоўскія актуаліі, уручылі літоўскія памятныя падарункі.