*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Арыгінальныя рукапісы беларускага паэта Янкі Купалы з Літоўскага архіва

3 мая ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску адкрылася юбілейная выстава “Беларускай песні ўладар”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч).

Упершыню ў Беларусі экспануюцца арыгінальныя рукапісы паэта, а таксама рукапісныя матэрыялы, з якімі ён працаваў, калі быў рэдактарам газеты “Наша Ніва”. Гэта каштоўныя дакументы, якія захоўваюцца ў Літоўскім архіве літаратуры і мастацтва. З імі прысутных пазнаёміў дырэктар архіва Юозапас Блазюнас.

Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас адзначыў, што такія агульныя літоўска-беларускія праекты – гэта прыклад плённага супрацоўніцтва паміж суседнімі краінамі. А сфер для супрацоўніцтва мноства. Неперадавальная атмасфера Вільні натхняла не аднаго знакамітага беларускага дзеяча, які там жыў і тварыў – Францыска Скарыну, Вацлава Ластоўскага, Браніслава Тарашкевіча і, вядома – Янку Купалу.