*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Арыгіналы М. К. Чурлёніса на выставе ў гонар мастака Ляона Бакста!

9 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава да 150-годдзя вядомага мастака і сцэнографа беларускага паходжання Ляона Бакста  “Час і творчасць Ляона Бакста”.

У праекце, які рыхтаваўся не адзін год – больш за 200 экспанатаў з фондаў музеяў і нацыянальных бібліятэк Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі і Літвы, калекцыі Белгазпробманка і іншых прыватных калекцый і галерэй. Добра вядомыя сцэнаграфічныя працы – эскізы, касцюмы, рэдкія фотаздымкі балерын – дапоўненыя сучаснымі касцюмамі, пашытымі Тэатрам оперы і балета Беларусі па эскізам мастака для балетаў “Жар-птушка” і “Шахеразада”.

На выставе прадстаўленая творчасць не толькі Л. Бакста, але і яго сучаснікаў: Міхаіла Урубеля, Валянціна Сярова, Аляксандра Бенуа, Фердынанда Рушчыца, Казіміра Стаброўскага і іншых. Асаблівую зацікаўленасць выклікалі арыгіналы Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса “Горы” і “Ахвяра” – у апошні раз арыгіналы мастака экспанаваліся ў Мінску ў 1911 г.

У красавіку выстава пройдзе ў Вільнюсе.