*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Асоба Міхала Клеафаса Агінскага зноў узгаданая ў Мінску

21 сакавіка ў мінскай галерэі “Інстытут культуры” прайшла прэзентацыя новай кнігі Міхала Клеафаса Агінскага “Бацькоўскія парады. Чатыры лісты пра выхаванне”.

Укладальнікі гэтай кнігі – добра знаёмыя беларускай публіцы нястомныя захавальнікі спадчыны Агінскага: доктар гістарычных навук Рамуне Шмігельскітэ-Стукене і дырэктар музея гісторыі культуры князёў Агінскіх у Рыетавасе Вітас Руткаўскас. Падрыхтоўку і выданне гэтай значнай кнігі падтрымала амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі.

У прэзентацыі кнігі ўдзельнічалі ўкладальнікі кнігі, рэцензент д-р Ірына Кітурка, навуковы рэдактар Святлана Немагай, прадстаўнікі беларускага культурна-мастацкага супольніцтва, журналісты.

 

Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас адзначыў, што гэтая кніга адкрывае новую старонку для даследчыкаў асобы грамадскага дзеяча і кампазітара М. К. Агінскага, якая паказвае яго маральныя і этычныя ўстаноўкі, погляд на выхаванне дзяцей і на навуку, веру ў натуральныя чалавечыя правы і свабоды. Беларускім бібліятэкам было падаравана па некалькі экземпляраў кнігі.

Падчас імпрэзы таксама быў адначаны пяцігадовы юбілей Фонда Агінскага, узнагароджаныя самыя актыўныя яго ўдзельнікі.