АЎТАМАБІЛІ ЛІТОЎСКАГА ФАЛЬКСВАГЕН-ЖУК КЛУБУ ПАДАРОЖНІЧАЮЦЬ ПА ГІСТАРЫЧНЫХ ЗЕМЛЯХ ВКЛ
Другі год запар арганізоўваецца гістарычная паездка аўтамабіляў літоўскага Фальксваген-Жук клубу па землях Вялікага Княства Літоўскага – “2013 г. Жуком – у Крым!”. Мэта падарожжа – папулярызаваць аўтамабільную тэхніку і спазнаць культурную спадчыну суседніх краін. У гэтым годзе падчас паездкі, што адбываецца 7-24 чэрвеня, літоўскія аўтамабілісты наведаюць Мінск, Кіеў, Ялту і Львоў. За ўсё падарожжа аўтамабілі пераадолеюць 4000 км і возьмуць удзел у Днях Літвы, што рыхтуюцца ў Ялце і ў мерапрыемствах “LeopolisGranPrix”, што адбудуцца ў Львове.
7 чэрвеня сябры Фальксваген-Жук клубу Літвы наведалі амбасаду ў Мінску, дзе сустрэліся з літоўскімі дыпламатамі і прадстаўнікамі літоўскіх суполак. У той самы дзень прадстаўнікі Літвы сустрэліся і з сябрамі мінскага Фальксваген-Жук клубу. Наведаўшы Беларусь, аўтамабілі працягнуць падарожжа ў напрамку Кіева.



