*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Балючая тэма ў інтэлектуальным клубе Святланы Алексіевіч

2 сакавіка ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбылося трэцяе пасяджэнне інтэлектуальнага клуба лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч.

Галоўная госця сустрэчы – тэатразнаўца, пісьменніца, грамадскі дзеяч Рута Ванагайтэ, тэма сустрэчы “Халакост – нязручная праўда“ . Апанент Руты Ванагайтэ – беларускі навуковец, гісторык Аляксей Ліцвін.

Тое, што гэтая тэма хвалюе людзей, было відавочна не толькі з-за вялікай колькасці жадаючых патрапіць на мерапрыемства, але і з пытанняў, зададзеных суразмоўцам, выказванняў, разважанняў.

У клубе Святланы Алексіевіч праводзяцца дыскусіі на глыбінныя агульначалавечыя тэмы, тут няма ніякай палітычнай мітынговасці. Наведвальнікі клуба заахвочваюцца да больш шырокага светапогляду,  прыняцця іншых меркаванняў, дыскусіі.