Беларусі перададзеная гуманітарная дапамога з Літвы
Сёння гуманітарная дапамога з Літвы - вырабленыя ў Літве сродкі індывідуальнай абароны, патрэбныя для барацьбы з COVID-19 - была перададзена Беларусі.
Гуманітарную дапамогу Беларусі указам ад 3 чэрвеня выдзеліў Урад Літвы, рэагуючы на просьбу суседняй дзяржавы аб міжнароднай гуманітарнай дапамозе для барацьбы з COVID-19.
За 50 тысяч еўра ў літоўскіх прадпрыемстваў было закуплена 16 800 літраў вадкасці для дэзінфекцыі і 8 400 адзінак аднаразовых халатаў.