*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Беларускія літоўцы сабраліся на вясновае свята

23 красавіка ў Амбасадзе Літвы ў Мінску традыцыйна сабраліся дзеці з суполак беларускіх літоўцаў з Пялесы, Ліды, Рымдзюнаў, Гродна, Мінска.

У вясновым свяце прынялі ўдзел і 70-гадовыя, 90-гадовыя бабулі-спявачкі з Гярвяцкага краю.

Амбасадар Літвы Эвалдас Ігнатавічус, вітаючы прысутных, выказаў усцешанасць, што такія святы аб’ядноўваюць літоўцаў, што жывуць на чужыне, дапамагаюць захаваць літоўскія традыцыі, звычаі, песні. Дзеці з кожнай суполкі прыехалі з музычнай праграмкай, расказвалі, якія святы бываюць вясной, як нашыя продкі прадказвалі надвор’е, узгадвалі звычаі Вялікадня і Фаміной нядзелі, падрыхтоўкі да працы ў полі. Да песень, што выконвала моладзь, далучыліся старыя бабулі і музычнае трыа працаўнікоў амбасады. Адна песня змяняла другую, на тварах ззялі ўсмешкі, а вясновая сустрэча перарасла ў цудоўнае свята песень.