*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Беларускія моладзевыя каманды паспаборнічалі ў фінале конкурса „Што я ведаю пра Еўропу“ у Вільнюсе

25 лістапада ў Прадстаўніцтве Еўрапейскай Камісіі ў Вільнюсе прайшоў конкурс беларускіх моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу”.

Гэта заключны тур гульні, у якой спаборнічалі тры каманды, што перамаглі ў паўфінале – з Магілёва, Наваградка і Мінска. Як адзначыў Амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андрус Пулокас, Амбасада Літвы ў Беларусі ўжо не першы год падтрымлівае гэты выдатны і папулярны конкурс, прадастаўляючы магчымасць арганізаваць фінал гульні ў Вільнюсе – адной са сталіц Еўрасаюза. Павіншавалі пераможцаў і ўручылі ім прызы кіраўнік Прадстаўніцтва ЕК Арнольдас Пранцкявічус, прадстаўніца Дэпартамента развіццёвага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рута Гянене.

 

Распачаты ў 2004 г., конкурс на працягу шэрагу гадоў праводзіўся сярод вучняў сярэдніх школ Беларусі. У 2016 г. аўдыторыя пашырылася, і ў гульню ўключылася моладзь узростам ад 16 да 19 гадоў. У дванаццаці праведзеных конкурсах прыняло ўдзел больш за 1000 маладых людзей з розных рэгіёнаў, гарадоў і вёсак Беларусі. Заданні конкурса звычайна ўключаюць у сябе веды пра гісторыю Еўропы і Еўрасаюза, пра сувязі Беларусі з еўрапейскімі краінамі, гісторыю Беларусі ў еўрапейскім кантэксце, пра вядомых асоб, чые юбілеі адзначаюцца ў гэтым годзе і г.д.