*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ЧАСОВЫ ПАВЕРАНЫ Ў СПРАВАХ АМБАСАДЫ ЛР У МІНСКУ СУСТРЭЎСЯ З НАМЕСНІЦАЙ МІНІСТРА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ БЕЛАРУСІ

27 снежня Часовы павераны ў справах амбасады ЛР у Рэспубліцы Беларусь Ёнас Даніляўскас сустрэўся з намесніцай міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчынай. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні двухбаковых адносін і магчымага супрацоўніцтва з набліжэння старшынства Літвы ў ЕС у2013 г. і пытанні дыялогу па Мадэрнізацыі. Часовы павераны ў справах таксама праінфармаваў, што Літва перадала Беларусі інфармацыю пра самалёт, які перасёк літоўска-беларускай мяжы 4 ліпеня2012 г.

Ё. Даніляўскас перадаў міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею віншаванні ад міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса з нагоды дваццацігоддзя ўсталявання дыпламатычных адносін. Акрамя таго, былі перададзеныя віншаванні Прэм’ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу ад дзеючага Прэм’ер-міністра Літвы А. Буткявічуса і былога Прэм’ер-міністра А. Кубілюса.