ЧАСОВЫ ПАВЕРАНЫ Ў СПРАВАХ БРАЎ УДЗЕЛ У АРГАНІЗАВАНЫМ МІНІСТРАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ БЕЛАРУСІ ДЗЕЛАВЫМ АБЕДЗЕ
18 студзеня 2013 г. Часовы павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі Ёнас Даніляўскас удзельнічаў у арганізаваным міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь дзелавым абедзе.
У гэтай нефармальнай сустрэчы таксама бралі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў у Мінску іншых дзяржаў Еўрапейскага Саюзу, прадстаўніцтва ЕС, ЗША, Швейцарыі і Ватыкану. Падчас абеду быў абмеркаваны стан і перспектывы адносін Беларусі з ЕС і міжнародным супольніцтвам.