*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ЧЛЕН ЕЎРАПАРЛАМЕНТУ ЮСТАС ВІНЦАС ПАЛЕЦКІС НАВЕДАЎ МІНСК

18-21 сакавіка Мінск наведаў Юстас Вінцас Палецкіс, член фракцыі  Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў Еўрапарламенту (ЕП), намеснік старшыні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, намеснік старшыні Падкамітэту бяспекі і абароны, які рыхтуе паведамленне для ЕП пра адносіны ЕС і Беларусі.

У часе візіта прадугледжаны сустрэчы з віцэ-міністрам замежных спраў Беларусі А. Купчыной, віцэ-міністрам эканомікі Д. Голухавым, саветнікам Прэзідэнта па пытаннях знешняй палітыкі В. Брылёвым, кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў краін ЕС і ЗША і прадстаўнікамі грамадскай суполкі.

Падчас сустрэчы будзе абмеркаваная палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, пытанні дыялогу ЕС і Беларусі.