*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

CУСТРЭЧА НАВУЧЭНЦАЎ ЛІТОЎСКІХ ШКОЛ ПЕЛЕСЫ І РЫМДЖУНАЙ З ПРЭЗІДЭНТАМ ЛР Д. ГРЫБАЎСКАЙТЭ І СТАРШЫНЁЙ СЕЙМА ЛР І. ДЗЕГУЦІЕНЕ

21 снежня навучэнцы літоўкіх школ Пелесы і Рымджунай і іх настаўнікі ўдзельнічалі ў арганізаваным амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі калядным падарожжы ў Вільнюс.  Вялікі гурт з 89 дзяцей сустрэўся з Прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі Даляй Грыбаўскайтэ і са Старшынёй Сейма ЛР Ірэнай Дзегуціене.Падчас сустрэч дзеці наведалі Прэзідэнтуру і Сейм і былі пазнаёмленыя з гісторыяй аднаўлення Незалежнасці Літвы, наведалі залю, у якой была абвешчаная Незалежнасць Літвы і падпісаная Канстытуцыя.

Падарожжа ў Вільнюс перад Каляднымі святамі дзяцей літоўскай супольнасці ў Беларусі,  якое арганізоўваецца чацверты год запар, ужо стала прыгожай традыцыяй, дзякуючы якой дзеці атрымліваюць магчымасць пазнаёміцца са сталіцай Літвы, далей гадаваць пачуццё нацыянальнай еднасці і летувіскасці ў Беларусі.

Амбасада Літоўскай Рэспублікі, навучэнцы літоўкіх школ Пелесы і Рымджунай сардэчна дзякуюць Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі перавозчыкаў “Лінава” за транспарт, што некалькі гадоў запар прадастаўляецца бясплатна.