ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ ЛІТВЫ І БЕЛАРУСІ АДКРЫВАЮЦЦА НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ
Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ сустрэлася ў Мінску з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка і абмеркавала супрацоўніцтва рэгіянальных краін ў Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва Еўропы (АБСЕ), узначальваць якую Літва будзе ў наступным годзе, а таксама магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва.“Літва гатовая дапамагчы Беларусі ахоўваць свае інтарэсы ў Еўропе настолькі, наколькі сама Беларусь таго пажадае. Мы хочам дапамагчы Беларусі стаць больш адкрытай для Еўропы”, - падкрэсліла Прэзідэнт.
Паводле сцвярджэння Прэзідэнта, на наступны год, падчас старшынства ў АБСЕ, Літва асаблівую ўвагу будзе надаваць не толькі энергетычнай бяспецы, але і пытанням забеспячэння правоў і асноўных свабод чалавека, асабліва падчас выбарчага працэсу. Таму для Літвы вельмі важна, каб выбары прэзідэнта Беларусі, якія адбудуцца ў снежні, былі свабоднымі і адпавядалі патрабаванням АБСЕ.
Падчас візіту Прэзідэнта ў Беларусь міністрамі замежных спраў Літвы і Беларусі падпісана двухбаковае пагаджэнне аб аблегчаным рэжыме перасячэння мяжы, якое аблегчыць умовы падарожжа ў зоне 50 км для жыхароў Літвы і Беларусі, што жывуць па абодва бакі мяжы.
“Сёння Літва адкрывае дзверы. Мы паказалі, што не баімся, а вы паказалі, што не баіцеся. Хачу, каб гэты давер быў ацэнены. У сучаснай Еўропе не павінна быць ні рэальных, ні віртуальных межаў. Пагаджэне аб аблегчаным перасячэнні мяжы адкрывае новыя магчымасці для людзей Літвы і Беларусі. З гэтага часу стане не толькі прасцей кантактаваць, але і супрацоўнічаць у развіцці эканамічных, гандлёвых, культурных і турыстычных сувязяў. Гэта канкрэтны крок, які заахвочвае збліжэнне Беларусі з Еўропай”, - сказала Прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ.
Падчас сустрэчы делегацый Літвы і Беларусі абмяркоўвалася супрацоўніцтва і ў галіне энергетыкі і транспарта. Падчас размовы аб будаўніцтве новых атамных станцый у Літве і ў Беларусі, кіраўнік Літвы падкрэсліла, што інтарэс Літвы і іншых дзяржаў рэгіёна – забеспячэнне бяспекі ўсіх ядзерных станцый у рэгіёне і адпаведнасць міжнародным патрабаванням аховы прыроды.
Прэзідэнты Літвы і Беларусі таксама абмеркавалі магчымасць транзіта украінскай электраэнергіі праз тэрыторыю Беларусі і ўмовы імпарту нафты ў Беларусь праз Клайпедскі порт.
Прэс-служба Прэзідэнта