Для маленькіх літоўцаў Беларусі – маляўнічы палёт ста гадоў гісторыі Літвы
У мінулую пятніцу амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі распачала цыкл мерапрыемстваў для маленькіх літоўцаў, прысвечаны 100-годдзю аднаўлення дзяржавы.
У складзе гэтых мерапрыемстваў – падрыхтаваныя мастацкай камандай „LT Identity“ творчыя майстэрні для дзетак і лекцыя гісторыка Віленскага ўніверсітэта Норбертаса Чарняўскаса “Палёт ста гадоў гісторыі Літвы“.
Першымі ў творчыя пошукі тоеснасці паглыбіліся маленькія літоўцы Пялесы, якія вучацца ў адчыненай тут у 1992 г. першай у Беларусі сярэдняй школе з літоўскай мовай навучання. Шматлікім маленькім слухачам на захапляльнай лекцыі Н. Чарняўскаса былі прадстаўленыя галоўныя акцэнты ста гадоў гісторыі дзяржавы і грамадства Літвы, якія фарміравалі тоеснасць літоўца 21-га стагоддзя. Падчас лекцыі таксама былі зробленыя спробы адказаць на пытанні, якія падзеі, якія асобы і якія сімвалы былі для нас самымі важнымі, як яны мяняліся з ходам дзесяцігоддзяў, як мяняўся літовец і яго адносіны са светам, як мы навучыліся змагацца за свабоду, берагчы свае традыцыі і верыць у будучыню.
Падчас творчых майстэрняў мастацкай каманды „LT Identity“, якой кіруюць дызайнеры Яланта Рымкутэ і Ева Шавякавайтэ, маленькім літоўцам Пялесы распавялі пра народныя і дзяржаўныя сімвалы, іх значэнне, дзеці змаглі з дапамогай спецыяльна вырабленых да 100-годдзя аднаўлення дзяржавы пячатак і яркіх народных фарбаў упрыгожыць свае футболкі і іншыя дэталі адзення.
Ужо ў гэтую пятніцу амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі запросіць на лекцыю па гісторыі і творчыя майстэрні маленькіх літоўцаў Мінска. Цыкл травеньскіх мерапрыемстваў скончыцца сустрэчай з маленькімі сябрамі літоўскай суполкі Рымдзюнаў.