Дыпламаты ў Мінску ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы
26 красавіка спаўняецца 35 год з выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене разам з амбасадарамі Чэхіі, Румыніі, Славакіі, Швецыі ўсклалa кветкі да помніка ахвярам Чарнобыльскай катастрофы ў Мінску, ушанавалa іх памяць. Пасля Чарнобыльскай катастрофы радыёактыўнымі рэчывамі было забруджана больш за чвэрць тэрыторыі Беларусі, пацярпела каля 20 працэнтаў жыхароў.