Дыпламаты ў Мінску ўшанавалі памяць ахвяр Другой сусветнай вайны
Часовыя павераныя ў справах Літвы і Польшчы ў Беларусі разам з дыпламатамі іншых краін ўшанавалі памяць ахвяр Другой сусветнай вайны. На Ваенных могілках у цэнтры Мінска дыпламаты ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінулых хвiлінай маўчання.