*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ДЫПЛАМАТЫ ЎШАНАВАЛІ АХВЯР ПАЎСТАННЯ 1863-1864 ГГ.

22 студзеня2013 г., адзначаючы 150-я ўгодкі паўстання 1863 года, Часовы павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі Ёнас Даніляўскас, разам з амбасадарам Польшчы, прадстаўнікамі амбасады Латвіі, Генеральнага кансулата Польшчы ў Гродна і польскай суполкі ў Беларусі, у м. Свіслач (Гродзенская вобласць) ушанаваў ахвяр паўстання 1863-1864 гг.

Дыпламаты ўсклалі кветкі да помнікаў змагароў за свабоду – генерала Р. Траўгута, польскага рэвалюцыянера беларускага паходжання, які кіраваў падчас паўстання 1863-1864 гг. польскімі партызанамі, і аднаго з правадыроў паўстання К. Каліноўскага і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр нацыянальна-сацыяльнага вызваленчага паўстання Рэчы Паспалітай супраць уладаў Расійскай імперыі.