*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Дзень абаронцаў Свабоды адзначаны ў Мінску

12 студзеня г.г. у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі было адзначана 30-годдзе Дня абаронцаў Свабоды. Вялікі дзякуй тым беларусам, якія разам з літоўцамі стаялі каля літоўскага Парламента ў студзені 1991 года, якія ўдзельнічалі ў мітынгах у падтрымку незалежнай Літвы ў Мінску. Сёння мы разам з вамі, сябры беларусы. За вашу і нашу свабоду.