Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы адзначаны ў Мінску
15 лютага ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры былі адзначаныя 99-я ўгодкі аднаўлення Літоўскай дзяржавы.
Гэтым разам з канцэртам для шматлікіх гасцей выступіў прафесіянальны літоўскі мужчынскі ансамбль „A capella Quorum“. У праграме гучалі песні розных народаў, публіка авацыямі сустрэла добра вядомыя беларускія песні.
Амбасадар Літвы Андрус Пулокас, вітаючы прысутных, падкрэсліў значнасць 16 лютага ў жыцці Літоўскай дзяржавы і кожнага асобнага літоўца. Гэты дзень – сімвал нашай моцы і адзінства, ён выхоўвае грамадзянскую пазіцыю, дапамагае захаваць традыцыі і падтрымліваць сувязь з Радзімай. У гэтым годзе мы адзначаем 25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Літвой і Беларуссю і цешымся паспяховым развіццём супрацоўніцтва, умацаваннем сувязяў і мноствам цудоўных добрасуседскіх праектаў.