Дзень Дзяржавы адзначаны ў Беларусі
7 ліпеня Амбасада Літвы ў Беларусі арганізавала ўрачыстае святкаванне Дня Дзяржавы (каранацыі караля Літвы Міндаўга).
У мерапрыемстве прымалі ўдзел шматлікія прадстаўнікі беларускіх грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, дзеячы культуры і мастацтва, прадпрымальнікі, прадстаўнікі прэсы, беларускія літоўцы. Госці мелі магчымасць пазнаёміцца з уражальнымі творамі літоўскіх майстроў жывапісу, што аб’ядналіся ў асацыяцыю “Мост”, граў біг-бэнд Добраахвотных сіл абароны краю.
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што імя Міндаўга цесна звязвае Літву з Беларуссю, яго каранацыя, па высновах гісторыкаў, хутчэй за ўсё адбылася ў Навагрудку. З імем Міндаўга звязаны пачатак літоўскай дыпламатыі, сувязяў са Святым Прастолам і, можна сказаць, – з‘яўленне Літвы на карце Еўропы. Амбасадар пажадаў, каб сувязі паміж Літвой і Беларуссю развіваліся і ўзмацняліся, каб ажыццяўлялася шмат цудоўных добрасуседскіх праектаў.
Аднаму з найзнакаміцейшых сучасных беларускіх паэтаў, віцэ-прэзідэнту Беларускага ПЭН-Цэнтра, сябру грамадскай арганізацыі "Саюз беларускіх пісьменнікаў", прадуктыўнаму перакладчыку літоўскай паэзіі і прозы Алесю Разанаву ўручылі ўзнагароду Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі - Ганаровы знак "Зорка літоўскай дыпламатыі"