ДЗЕНЬ КАЎНАСКАГА МУЗЫЧНАГА ТЭАТРА Ў БЕЛАРУСІ
Травеньскія мерыпрыемствы “Дзён Літвы” у Беларусі скончыліся двума выступамі Каўнаскага музычнага тэатра. 26 траўня, з нагоды 110-годдзя Гярвяцкага касцёлу, у ім была выкананая меса C-dur Людвіга ван Бетховена. Месу выканаў тэатральны хор і аркестр, салісты Рыта Прэйкшайтэ, Намеда Вілканаўскайтэ, Міндаўгас Зімкус і Томас Ладыга, дырыжор Ёнас Янулявічус.
Вечарам таго ж дня тэатр прадставіў у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры танцавальны спектакль “Ззянне пылу”. Спектакль “Ззянне пылу” – адно з найбольш папулярных і найбольш заўважаных гледачамі прадстаўленняў з тэатральнага рэпертуару. Ідэя спектакля ўзнікла ў знакамітых артыстаў балетнай трупы Каўнаскага дзяржаўнага музычнага тэатра – Дайнюса Бервінгюса (кіраўнік балетнай трупы) і Гінтараса Вісоцкаса, яны ж з’яўляюцца аўтарамі лібрэта і харэографамі. У дапамогу танцоры запрасілі выдатна вядомага акадэмічнай музыкальнай суполцы кампазітара, спевака, прадусара Лінаса Адамайціса, сцэнаграфію і касцюмы для спектакля стварыла мастачка Марыя Рубавічутэ. Адна з найбольш моцных прафесійных творчых груп стварыла магчымасць з’яўлення спектакля, напоўненага выключнай лёгкасцю, які ўпершыню быў прадстаўлены і беларускім гледачам.