Дзень смутку і надзеі
Кіраўнікі амбасад Літвы і Польшчы ў Беларусі разам ўшанавалі памяць усіх, хто загінуў ў Чэрвені, і ўсіх ахвяр дэпартацый, катаванняў і забойстваў, здзейсненых савецкім рэжымам.
У Чэрвені 80 гадоў таму, у чэрвені тысяча дзевяцьсот сорак першага года, пазбавіліся жыццяў больш за дзве тысячы нявінных літоўцаў, палякаў, беларусаў і людзей іншых нацыянальнасцяў. Тысячы палітычных зняволеных дваццаць трэцяга чэрвеня былі пешкам пагнаныя з Мінска ў бок мястэчка Чэрвень, дзе былі расстраляныя.
У ноч з дваццаць трэцяга на дваццаць чацвёртае чэрвеня каля чыгуначнай станцыі Бігасава былі расстраляныя сігнатар Акта аб Незалежнасці Літвы Казімерас Бізаўскас, служачыя Ігнас Бялюнас і Тадэушас Кагнавіцкіс, капітан Антанас Гедмантас, дыпламат Ёнас Яблонскіс, паліцэйскія Тэафіліюс Кніва, Юсцінас Пяткус-Пяткявічус, Юозас Швоба і Стасіс Валкаўскас, рабочы Пятрас Лімантас, ваенны Вітаўтас Пурвіс, навучэнец Альбінас Сакалас, маёр Стасіс Шаўліс, рамеснік Ёнас Шашкунас, студэнт Юозас Казіс Восілюс.
Дваццаць чацвёртага чэрвеня вечарам былі расстраляныя манах Марцінас Гядвілас, палкоўнік, міністр унутраных спраў Сцяпонас Рустэйка, журналістка Ванда Пранцконене, капітан Альбертас Шварплайціс, служачыя Бронюс Кантаўскас і Ўладас Раўпіс, Ёнас Шляйніс.
У ноч з дваццаць шостага на дваццаць сёмае чэрвеня было арганізаванае масавае забойства ўсіх зняволеных. Параненых дабівалі стрэлам у галаву. Загінулі рабочыя Ёнас Абрамайціс і Антанас Сіманавічус, служачыя Антанас Барзда, Бронюс Бікінас, Адомас Янайціс і Аляксандрас Нямчаўскас, журналіст Вінцас Даўдзвардас-Даўгвардзіс, палкоўнікі Баліс Гядрайціс і Юозас Шараўскас, студэнты Глямжа, Вітаўтас Пежа і Стасіс Цілінскас, лейтэнант Юозас Якайціс, урач Пятрас Купчунас, маёры Ўладзіславас Апульскіс і Ёнас Шпакявічус, паліцэйскія Васіліюс Руткаўскас і Юозас Зданавічус, юрыст Іванас Татарынцавас і сотні іншых вядомых літоўскіх дзеячаў ці простых сялян, рабочых ці служачых.