Дзеткам беларускіх літоўцаў – каляднае свята з елачкай у Прэзідэнтуры
Дзеці з суполкі літоўцаў Беларусі, разам са сваімі аднагодкамі з Латвіі, Польшчы, Калінінградскай вобласці і Украіны прынялі ўдзел у калядным свяце з елачкай у Прэзідэнтуры, дзе сустрэліся з першай лэдзі Літвы Дыянай Наўседзене.
У традыцыйнай сустрэчы ўдзельнічалі каля 120 дзяцей і іх настаўнікаў з Ліды, Гродна, Мінска, Пялесы, Рымдзюнаў, Відугераў, Пуньску, Сэйнаў, Рыгі, Калінінграда. Па ініцыятыве і запрашэнні Дыяны Наўседзене сёлета ў мерапрыемстве прымалі ўдзел і дзеткі са спустошаных вайной украінскіх земляў, што вучацца ў Віленскім літоўскім доме.
Першая лэдзі была ўсцешаная, што бачыць так шмат вучняў, якім дарагая Літва. „Кожны з вас – важны і неабходны Літве. Вы, што жывеце ў замежжы, з'яўляецеся сапраўднымі амбасадарамі нашай краіны, бо па тым, як вы паводзіце сябе, камунікуеце, размаўляеце, іншыя мяркуюць, якія літоўцы. Сёння з намі і навучэнцы з Украіны, якія прыехалі са спустошаных вайной зямель і цяпер жывуць у Вільнюсе. Мне радасна, што ў іх ёсць магчымасць вучыцца на роднай мове. Кожны, хто жыве тут, узбагачае наша грамадства“, – адзначыла Дыяна Наўседзене.
На калядным свяце дзеці спявалі традыцыйныя калядныя і літоўскія народныя песні, бавілі разам час, вадзілі карагод.