Дзеткам беларускіх літоўцаў — цудоўная калядная вечарына
З набліжэннем году да канца, не засталіся ўбаку і дзеткі беларускіх літоўцаў. З нагоды блізкіх Калядаў, амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску запрасіла маленькіх літоўцаў на святочную калядную вечарыну з сапраўдным Дзедам Марозам, Зімой і з мноствам розных прызоў.
Падчас свята дзеці з літоўcкіх суполак Мінска, Пялесы і Рымдзюнаў прадставілі свае падрыхтаваныя праграмы: гучалі літоўскія песні, вершы, выконваліся тэатральныя імправізацыі, дзеці вадзілі карагод. На святочнай вечарыне была адкрытая выстава твораў з праведзенага амбасадай конкурса дзіцячай творчасці сярод літоўцаў Беларусі "Маёй Літве – 100 гадоў" і ўзнагароджаныя аўтары найлепшых прац.
“У гэтым годзе нашыя Каляды асаблівыя, таму што мы адначасова сканчваем юбілейны год стагоддзя аднаўлення Літоўскай дзяржавы, а ў наступным годзе сустракаем Год літоўцаў свету. Давайце слухаць і захоўваць літоўскае слова ў вуснах дзяцей, працягваць традыцыі, і няхай амбасада і надалей застаецца домам для ўсіх нас”, — адзначыў амбасадар Літвы Андрус Пулокас.
На дадзены момант у Беларусі жыве каля 5000 літоўцаў, дзейнічаюць літоўскія суполкі Ліды, Мінска, Пялесы і Рымдзюнаў, дзве літоўскія фармальныя адукацыйныя ўстановы ў Пялесе і Рымдзюнах, некалькі нефармальных адукацыйных ўстаноў і грамадскіх арганізацый літуаністыкі.