Дзеткам беларускіх літоўцаў – вясёлы калядны ранішнік
З падыходам года да заканчэння і набліжэннем Калядаў, амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску запрасіла маленькіх літоўцаў на святочны калядны ранішнік з сапраўдным Дзедам Марозам, Зімой і мноствам разнастайных сюрпрызаў.
На свяце дзеткі з літоўскіх суполак Мінска, Ліды, Пялесы і Рымдзюнаў прадставілі падрыхтаваныя праграмы: гучалі літоўскія песні, вершы, дзеці выконвалі тэатральныя імправізацыі і вадзілі карагод. Падчас святочнага ранішніку была адкрытая выстава твораў конкурса дзіцячай творчасці для літоўцаў Беларусі “Балтыйскаму шляху – 30”, які праводзіўся амбасадай, і ўзнагароджаныя аўтары найлепшых прац.
“Кожныя Каляды прымушаюць нас узгадаць, хто мы такія і адкуль прыйшлі. Вы ўсе – частка адной вялікай літоўскай сям’і – усе розныя, усе важныя і ўсе патрэбныя. Давайце слухаць і захоўваць літоўскае слова ў вуснах малых, працягваць традыцыі, разам сустракаць набліжэнне 30-годдзя адноўленай Літвы і ствараць сучасную Літву разам”, – прамаўляў другі сакратар амбасады Літвы Міндаўгас Габрэнас.
У дадзены час у Беларусі жыве каля 5000 літоўцаў, працуюць літоўскія суполкі Браслава, Гродна, Гярвяцкага краю, Ліды, Мінска і Пялесы, працуюць дзве літоўскія ўстановы фармальнай адукацыі ў Пялесе і Рымдзюнах, некалькі нефармальных устаноў літуаністыкі і грамадскіх арганізацыі ў Опсе, Гродна, Лідзе, Мінску і Усянах.