*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Дзеткі беларускіх літоўцаў упрыгожылі калядную елачку разам з Прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі

Дзеткі з суполкі беларускіх літоўцаў, разам са сваімі аднагодкамі з Польшчы, Латвіі і Калінінградскай вобласці, паўдзельнічалі ў каляднай сустрэчы з Прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі, якая праходзіць ўжо дзевяты раз.

У традыцыйнай сустрэчы прымала ўдзел больш за 130 дзяцей і іх настаўнікаў з суседніх краін. Падчас творчых заняткаў вучні зрабілі елачныя ўпрыгажэнні і разам з кіраўніцай краіны і працаўнікамі Прэзідэнтуры ўпрыгожылі ў Белай залі першую калядную елачку.

Па словах Прэзідэнта, дзе б ні жылі людзі нашай краіны, яны заўсёды былі і будуць часткай Літвы. Тое, што мы разам рыхтуемся да найпрыгажэйшага свята года, ёсць добрым доказам, што літоўцы, якія жывуць у замежжы, шануюць свае паходжанне, мову, культуру і гісторыю, перадаючы гэта сваім дзецям.

Прэзідэнт таксама адзначыла, што блізкае 100-годдзе аднаўлення дзяржавы, – цудоўная нагода для літоўцаў ва ўсім свеце  разам узгадаць гэтую выбітную гадавіну. Кіраўніца краіны запрасіла літоўскія школы замежжа актыўна ўключацца ў святкаванні і заахвочваць мясцовыя суполкі літоўцаў.