*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Дзеці малявалі і прыдумвалі казкі ў Амбасадзе Літвы ў Беларусі

25 сакавіка Амбасада Літвы ў Мінску запрасіла дзетак з літоўскіх суполак на мастацка-адукацыйнае мерапрыемства “Каралеўскія казкі”.

Гэта прысвечанае Дням літоўскай мовы мерапрыемства, мэта якога – матываваць маладых людзей захоўваць жывую літоўскую мову, ведаць сваіх творцаў, якія фармавалі літоўскую самасвядомасць, разумець, што кожны літовец – гэта стваральнік і захавальнік сваёй мовы і культуры.

Па традыцыі ў амбасадзе сабралася моладзь з літоўскіх суполак Беларусі з Пялесы, Гародні, Мінска. Амбасадар Літвы Андрус Пулокас выказаў усцешанасць, што літоўцы, якія жывуць у Беларусі, захоўваюць сваю мову, звычаі, што частка абітурыентаў сярэдніх школ з літоўскай мовай навучання паспяхова працягвае вучыцца ў вышэйшых школах Літвы. Амбасада заўсёды стараецца аб’ядноўваць літоўцаў, падтрымліваць іх пачуццё еднасці, сувязь з Літвой, заахвочвае іх ганарыцца сваёй літоўскай тоеснасцю.

Падчас мерапрыемства аўтары праекта – Мілда Пляйтайтэ, Казімерас Момкус і Адомас Палавецас (Дом М. К. Чурлёніса) чыталі казкі з кнігі “Сёння каралі нам раскажуць казкі” у суправаджэнні анімаваных выяў з карцін М. К. Чурлёніса пад музыку, а дзеці малявалі і пісалі сваю ўласную казку. З дзіцячых твораў атрымалася ўнікальная маленькая выстава, якая ўпрыгожыла сцены амбасады.