ЕЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ АДЗНАЧЫЎ 20 ГОД З ДНЯ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ Ў АМБАСАДЗЕ ЛР У МІНСКУ
23 лютага 2012 г. Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) адзначыў 20 год з дня свайго заснавання ў Амбасадзе Літвы ў Мінску. ЕГУ быў заснаваны ў 1992 г. у Мінску, аднак з-за неспрыяльных палітычных умоў у 2004 г. універсітэт быў прымушаны прыпыніць сваю дзейнасць у Беларусі. Дзякуючы палітычнай, арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Ураду Літвы, Еўрапейскай Камісіі, іншых краін Еўропы, грамадскіх фондаў і арганізацый ЗША, у 2005 г. ЕГУ аднавіў сваю дзейнасць у Літве. У лютым 2006 г. Урад Літвы прысвоіў ЕГУ статус універсітэта Літвы.
Прысутным падчас мерапрыемства гасцям і дыпламатам замежных краін прарэктар ЕГУ І. Вайшвілайтэ прадставіла дзейнасць і перспектывы універсітэта. Адзначэнне дваццацігоддзя універсітэта таксама стала унікальнай магчымасцю сустрэцца для студэнтаў розных пакаленняў ЕГУ – тым, хто скончыў універсітэт, калі ён дзейнічаў у Беларусі, і тым, хто атрымаў адукацыю ўжо ў Літве.
У гэтым годзе ў ЕГУ навучаецца 2011 студэнтаў, з якіх 94 – на праграмах магістратуры. З 2011 г. на праграме дактарантуры універсітэта навучаецца 3 беларусы.