Фотавыстава Юозаса Будрайціса адкрылася ў Віцебску
25 мая ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава фотаздымкаў знакамітага літоўскага актора, дыпламата „Мой Парыж“.
Прыезд любімага актора – вялікая падзея ў горадзе, які часта атаясамліваюць з імем мастака Марка Шагала. Людзей цікавіла і асоба Ю. Будрайціса, і яго магічны, спакуслівы горад вялікай культуры і мастацтва – Парыж. “Я шукаў дух гораду, блукаючы па вуліцах з фотаапаратам у руках”, – кажа аўтар.
Выстава была адкрытая падчас візіта ў Віцебскую вобласць амбасадара Літвы ў Беларусі Андруса Пулокаса. Вітаючы шматлікіх гасцей, амбасадар адзначыў, што такія мерапрыемствы прыгожа злучаюць геаграфічна аддаленыя, але духоўна блізкія гарады.