*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ГРОДНА І РЫМДЗЮНЫ НАВЕДАЛІ ПАЭТЫ З ЛІТВЫ

13-14 лістапада Гродна і Рымдзюны наведала дэлегацыя літоўскіх паэтаў пад кіраўніцтвам старшыні Саюза пісьменнікаў Літвы Антанаса А. Янінаса. Генеральны кансулат Літоўскай Рэспублікі ў Гродна і Саюз пісьменнікаў Літвы 13 лістапада арганізавалі вечар паэзіі ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі, на якім вершы на літоўскай і беларускай мовах чыталі паэты з абедзвюх краін. У вечары прымалі ўдзел сябры гродзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, выкладчыкі і студэнты універсітэту імя Янкі Купалы, прадстаўнікі літоўскай суполкі г. Гродна.

 

14 лістапада вершы літоўскіх паэтаў мелі магчымасць пачуць літоўцы Гярвяцкага краю, вучні і настаўнікі Рымдзюнскай літоўскай школы. Сустрэча адбылася ў Доме культуры Рымдзюнаў.