*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ГРУПА ПАЦЯРПЕЛЫХ ПАДЧАС ТЭРАРЫСТЫЧНАГА АКТУ Ў МІНСКУ БЕЛАРУСАЎ ПРЫБЫВАЕ НА РЭАБІЛІТАЦЫЙНЫЯ КУРСЫ Ў ЛІТВЕ

Дзесяць пацярпелых падчас тэрарыстычнага акту ў мінскім метро грамадзян Беларусі 15 верасня прыбыло на рэабілітацыйныя курсы ў г. Паланга і Абромішкес. Пацярпелых у Вільні прыняў палітычны дырэктар Міністэрства замежных спраў Літвы Эйтвідас Баярунас.

11 кастрычніка гэтага года вечарам на адной са станцый метро, што знаходзяцца ў цэнтры Мінска, быў здзейснены тэрарыстычны акт, падчас якога загінула і памерла ад раненняў 15 чалавек, яшчэ некалькі соцень былі параненыя.

Падчас сустрэчы з грамадзянамі Беларусі Э. Баярунас адзначыў, што Літва са спачуваннем адгукнулася на няшчасце суседзяў, а Міністэрства аховы здароўя Літвы прапанавала прадставіць групе пацярпелых падчас выбуху асобаў бясплатныя паслугі па рэабілітацыі ў літоўскіх установах аховы здароўя. Урад для гэтай мэты вылучыў 50 тыс. літаў.

Праграму рэабілітацыі беларусаў у Літве Міністэрства аховы здароўя Літвы ўзгадняла разам з амбасадай у Мінску. Пры супрацоўніцтве з беларускімі ўстановамі сфарміравана група з 10 пацярпелых асобаў. Прымаючы ва ўвагу атрыманыя пашкоджанні, 6 пацыентаў паедуць у Балтыйскі рэабілітацыйны цэнтр у г. Паланга, 4 – у рэабілітацыйную клініку ў г. Абромішкес у муніцыпалітэце г. Электрэнай. Курс рэабілітацыі будзе працягвацца 24 дні.