Інтэлектуальны клуб Святланы Алексіевіч зноў у Амбасадзе Літвы
20 красавіка ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбылося чацвёртае пасяджэнне інтэлектуальнага клуба лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч.
Асноўны госць гэтай сустрэчы – адзін з наймацнейшых расійскіх журналістаў, якія пішуць на палітычныя тэмы, аглядальнік і блогер Аляксандр Марозаў. Госць прапануе дыскутаваць на тэму „Свет пост-праўды“. Што новага мы даведаліся пра медыя за апошнія некалькі год, ці закранае нас тое, што адбываецца ў інфармацыйнай прасторы, якія новыя выклікі паўстаюць сёння для інтэлектуалаў – гэта пытанні, якія хвалююць грамадства і патрабуюць пошуку адказаў.
У клубе Святланы Алексіевіч праводзяцца дыскусіі на глыбінныя агульначалавечыя тэмы, тут няма ніякай палітычнай мітынговасці. Наведвальнікі клуба заахвочваюцца да больш шырокага светапогляду, прыняцця рознабаковых меркаванняў, дыскусіі.