*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Каляднае падарожжа вучняў літоўскіх школ у Вільнюс

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь традыцыйна падаравала выхаванцам літоўскіх школ, што дзейнічаюць ў Беларусі, каляднае падарожжа ў Літву.

У гэтым годзе вучні літоўскіх школ з Рымдзюнаў, Пялесы, Ліды і Мінска 4 снежня наведалі Вільнюс, дзе разам з іншымі вучнямі літоўскіх памежных  школ з Польшчы, Калінінграда і Латвіі ўдзельнічалі ў каляднай імпрэзе ў Прэзыдэнцкім палацы. Дзеці расказалі Прэзідэнту Літвы Далі Грыбаўскайтэ пра сябе і пра спецыяльна створаныя для гэтага мерапрыемства малюнкі “Мая Літва”. Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі, віншуючы дзяцей з блізкімі святымі Калядамі, пажадала ім захоўваць і ўзмацняць сувязь з Літвой. Кожнай школе Прэзідэнт падаравала камплект кніг літоўскіх пісьменнікаў. Каўнаскі гуманітарны факультэт Вільнюскага універсітэта, што традыцыйна прымае ўдзел у кніжнай акцыі “Кніжныя Каляды”, якую падтрымлівае Прэзідэнт, таксама падараваў дзецям наборы кніг.

Вучні палюбаваліся каляднай елачкай на Кафедральнай плошчы, наведалі Палац уладароў.