Калядныя імпрэзы ў Мінску
17 снежня ў Музеі Янкі Купалы Амбасада Літоўскай Рэспублікі арганізавала для сваіх сяброў калядны канцэрт.
Для гасцей граў квартэт літоўскіх музыкаў “4TANGO”: Крысціна Жэбраўскайтэ-Шылейкене (акардэон), Феліксас Закрэўскіс (фартэпіяна), Данатас Багурскас (кантрабас) і Дарус Дыкшайціс (скрыпка), якія выконвалі творы Астара Пьяцолы і іншых кампазітараў. Напачатку мерапрыемства амбасадар Эвалдас Ігнатавічус падзякаваў літоўскім сябрам за падтрымку і супрацоўніцтва ў арганізацыі агульных мерапрыемстваў, прэзентацыю Літвы ў Беларусі і развіццё культурных сувязяў паміх абедзьвюма краінамі.
Увечары ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі адбыўся вечар аргенцінскага танга, на якім яшчэ раз выступіла група “4TANGO”, таксама была прадстаўленая паказальная праграма танцораў Брыгіты Урбецітэ і Карласа Радрыгеза.