*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

КАНФЕРЭНЦЫЯ “УЗМАЦНЕННЕ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ АДНОСІНАЎ У ГАЛІНЕ ТРАНСПАРТУ І ЛАГІСТЫКІ”

11 лістапада 2011 г. у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбылася канферэнцыя “Узмацненне беларуска-літоўскіх адносінаў у галіне транспарту і лагістыкі”. Падчас мерапрыемства кампаніі-перавознікі Літвы і Беларусі прадставілі сваю дзейнасць, магчымасці транспартацыі, планы на будучыню і абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва.У сустрэчы ўдзельнічаў саветнік генеральнага дырэктара АА “Літоўскія чыгункі” Рамуальдас Казіровічус і намеснік генеральнага дырэктара Стасіс Гудваліс, дырэктар па маркетынгу  і адміністрацыйных пытаннях ГП Клайпедскага дзяржаўнага марскога порта Артурас Друнгілас, прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі марскіх грузавых кампаній Алаізас Кузмарскіс, віцэ-прэзідэнт Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі экспедытараў „LINEKA“ Таўтгінас Санкаўскас.

Беларускі бок прадстаўлялі генеральны дырэктар унітарнага транспартна-экспедытарскага прадпрыемства „БЕЛІНТЭРТРАНС – транспартна-лагістычны цэнтр“ Яўген Рагачоў, кіраўнік аддзела перавозкі грузаў і знешніх адносінаў дзяржаўнага аб’яднання “Беларускія чыгункі” Аляксандр Станкевіч, старшыня міжнароднай экспедытарска-лагістычнай асацыяцыі „БАМЭ“ Мікалай Гарбель і прадстаўнікі іншых прадпрыемстваў.

Прадстаўнікоў літоўскіх і беларускіх прадпрыемстваў і СМІ павітаў амбасадар Эдмінас Багдонас, аташэ па пытаннях камерцыі ў Беларусі Эдвінас Камінскас і кіраўнік аддзела чыгуначнага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы Сімас Гаруоліс.