КАСТРЫЧНІКА Ў РЫМДЗЮНАХ АДБЫЛОСЯ ПАСЯДЖЭННЕ АГУЛЬНАЙ КАНСУЛЬТАЦЫЙНАЙ КАМІСІІ
17-18 кастрычніка ў Рымдзюнах адбылося пасяджэнне агульнай кансультацыйнай камісіі Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні кансультацыйнай камісіі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі прадставілі асноўныя рычагі сістэмы адукацыі ў перыяд старшынства Літвы ў Еўрапейскім Савеце, таксама былі абмеркаваныя актуальныя пытанні наконт супрацоўніцтва Літвы і Беларусі ў галіне адукацыі і наконт адукацыі літоўскай і беларускай нацыянальных меншасцяў у Беларусі і Літве.
Дэлегацыяй Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі кіраваў дырэктар Дэпартамента ўсеагульнага выхавання і прафесійнага навучання др. Саўлюс Зібартас, Дэлегацыяй Міністэрства адукацыі Беларусі – старшыня Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Святлана Уклейка.
У паседжанні агульнай кансультацыйнай камісіі таксама прымалі ўдзел прадстаўнікі амбасадаў і мясцовых уладаў абедзвюх краін.