*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

КАЎНАСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ХОР У МІНСКУ АДКРЫЎ СЕЗОН У БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ФІЛАРМОНІІ

10 верасня ў Мінску новы сезон Беларускай Нацыянальнай Філармоніі адкрыў агульны канцэрт Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі і Каўнаскага дзяржаўнага хора. Каўнаскі хор, пад кіраўніцтвам лаўрэата Нацыянальнай прэміі Літвы, мастацкага кіраўніка хор ат галоўнага дырыжора Петраса Бінгеліса, наведаў Беларусь пасля даволі доўгага перапынку.

Падчас канцэрта былі выкананыя варыяцыі на тэму ракако П. Чайкоўскага і творы другой сімфоніі Г. Малера „Resurrection“. Усе дзесяць сімфоній г. Малера – гэта складаныя творы, якія сталі выклікам не для аднаго аркестра, хора і выканаўцаў. Выкананая на канцэрце Каўнаскага хора і Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі другая сімфонія Г. Малера была выбітным падарункам для беларускіх аматараў класічнай музыкі.

На канцэрце, разам з Сімфанічным аркестрам Беларусі і Каўнаскім хорам, творы выконвала салісткі з Расіі Ірына Крыкунова і Надзея Бабенцава, і лаўрэат міжнароднага конкурсу П. Чайкоўскага, беларускі віяланчэліст Іван Карызна. Канцэртам дырыжаваў прызнаны ва ўсім свеце вядомы беларускі дырыжор Аляксандр Анісімаў.