*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Кіраўнікі амбасад Літвы і Францыі ўшанавалі памяць паэта і дыпламата О. Мілаша

28 траўня адзначаецца дзень нараджэння Оскара Мілаша. Каб ушанаваць гэтага паэта і знакамітага літоўскага дыпламата, які пісаў па-французску, часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі Аста Андрыяўскене і амбасадар Францыі Нікаля дэ Буян дэ Лякост наведалі радзіму паэта ў мястэчку Чарэя, дзе ўсклалі кветкі на памятны знак у гонар О. Мілаша, прачыталі яго вершы на літоўскай і французскай мовах.

Пасля аднаўлення Незалежнасці Літвы ў 1918 годзе О. Мілаш быў першым дыпламатычным прадстаўніком Літвы ў Францыі.