*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Кіраўнікі дыпламатычных місій Еўрапейскага Саюза ў Мінску павіншавалі Алеся Бяляцкага з 50-годдзем

Кіраўнікі дыпламатычных місій Еўрапейскага Саюза ў Мінску павіншавалі Алеся Бяляцкага з 50-годдзем і даслалі сумесную паштоўку ў Бабруйскую калонію, дзе Бяляцкі знаходзіцца ў зняволенні.

 

У сваім віншаванні паслы запэўнілі, што ЕС робіць усё магчымае, каб забяспечыць яго вызваленне і выказалі надзею, што ў найбліжэйшай будучыні А. Бяляцкі зможа атрымліваць асалоду ад свабоды і ўз'яднацца са сваёй сям'ёй.