КІРАЎНІКІ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ ПРАДСТАЎНІЦТВАЎ ЕС У МІНСКУ ЎШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ АХВЯРАЎ РЭПРЭСІЙ ТАТАЛІТАРНЫХ РЭЖЫМАЎ
30 кастрычніка кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў ЕС у Мінску, разам з амбасадарам Ізраілю і часовым павераным у справах ЗША у Курапатах і Трасцянцы ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій таталітарных рэжымаў. Ушанаванне ахвяраў палітычных рэпрэсій, з нагоды адзначаемага ў Беларусі дня памяці продкаў Дзяды, ужо стала прыгожай традыцыяй.
У 1937-1941 гадах у Курапатах падчас масавых рэпрэсій сталінскага рэжыму былі забітыя і захаваныя тысячы невінаватых цывільных жыхароў розных нацыянальнасцяў. У Трасцянцы, паводле дадзеных гісторыкаў Беларусі, у 1930-1940 гадах было забіта каля 30 тыс. зняволеных савецкага рэжыма і каля 170 тыс. зняволеных нацысцкага канцэнтрацыйнага лагеру. Намагаючыся схаваць злачынствы сталінскага рэжыму, у1957 г. на месцы захавання сталінскіх ахвяраў была зробленая звалка.