Кніга Рамуне Шмігельскітэ-Стукене “Міхал Клеафас Агінскі. Палітык, дыпламат, міністр” прадстаўленая ў Мінску
24 лютага 2016 г. у бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) была прадстаўленая манаграфія Рамуне Шмігельскітэ-Стукене “Міхал Клеафас Агінскі. Палітык, дыпламат, міністр” пра дзейнасць палітыка Вялікага Княства Літоўскага і дыпламата Рэспублікі Абедзьвюх Нацый М. К. Агінскага.
З нагоды 250-годдзя з дня нараджэння гэтага знакамітага кампазітара, палітыка і дзяржаўнага дзеяча, па ініцыятыве і з падтрымкай Амбасады Літвы ў Беларусі гэтая каштоўная кніга была перакладзеная і выдадзеная на рускай мове.
У прэзентацыі кнігі прымала ўдзел аўтар кнігі, доктар гістарычных навук Рамуне Шмігельскітэ-Стукене, арганізатар выдання на рускай мове Ала Зміева, арганізатар выдання на англійскай мове, дырэктар Музея гісторыі культуры князёў Агінскіх у Рыетавасе Вітас Руткаўскас, рэцэнзенты кніг д-р Андрэй Мацук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАНБ, д-р Роберт Юргайціс, дацэнт Універсітэта эдукалогіі Літвы, кіраўніцтва Інстытута гісторыі і бібліятэкі НАНБ, прадстаўнікі беларускай культурнай і мастацкай суполкі і прэсы.
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус падкрэсліў важнасць выдання на рускай мове кнігі, якая прадстаўляе асобу М. К. Агінскага як выбітнага палітыка і дыпламата Рэспублікі Абедзьвюх Нацый. Кніга даступная ў мностве краін, яе паспяхова могуць скарыстаць у рэпрэзэнтатыўных мэтах прадстаўніцтвы, навуковыя і культурныя цэнтры Літоўскай Рэспублікі. Беларускім бібліятэкам было падаравана па некалькі экземпляраў кнігі.
У другой частцы мерапрыемства адбылася дыскусія-круглы стол літоўскіх і беларускіх гісторыкаў “М. К. Агінскі і яго час”, у якой, акрамя ўзгаданых навукоўцаў, прымаў ўдзел і адміністратар і старэйшы музейны супрацоўнік Групы гісторыі культуры і мастацтва Цэнтра навуковых даследванняў Палаца ўладароў Вялікага Княства Літоўскага Эймантас Гудас. Дыскусію мадэраваў добра вядомы прафесар Інстытута гісторыі д-р Валянцін Голубеў.
У памяшканнях бібліятэкі дзейнічала выстава рэдкіх кніг і прысвечаная М. К. Агінскаму выстава дакументаў і літаратуры.