Легендарны аркестр духавых інструментаў “Тrimitas” у Мінску
4 кастрычніка Дзяржаўны аркестр духавых інструментаў “Тrimitas” выступіў з канцэртам у Мінску.
Невыпадкова канцэрт адбываўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якая грае важную ролю ў музычным жыцці краіны. Натоўп аматараў сабраўся паслухаць “Тrimitas”. Бо гэта ж легенда, добра вядомая беларускай публіцы. Гучалі творы М. К. Чурлёніса, А. Вівальдзі, В. Страўпайтэ-Бяйнарэне і іншых аўтараў.
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас, вітаючы прысутных, выказаў радасць, што новы культурны сезон у Мінску амбасада Літвы пачынае разам з адным з найбольш знакамітых і любімых калектываў “Тrimitas”. Плённае супрацоўніцтва, што распачалося паміж літоўскімі і беларускімі музыкамі і акадэміямі музыкі, падаруе не адно свята слухачам.
Перад канцэртам студэнты акадэміі мелі магчымасць сустрэцца з музыкамі аркестра, набыць досвед з тэарэтычных майстар-класаў.