*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Літоўскаму цэнтру культуры, адукацыі і інфармацыі – 15 год

1 красавіка ў Рымдзюнах быў урачыста адзначаны пятнаццацігадовы юбілей агульнай літоўска-беларускай установы “Літоўскі цэнтр культуры, адукацыі і інфармацыі”.

Дзякуючы сваёй актыўнай дзейнасці, што аб’ядноўвае людзей розных нацыянальнасцяў, Цэнтр заслужана стаў агменем культуры Гярвяцкага краю. Таму невыпадкова ў свяце прымалі ўдзел шматлікія прадстаўнікі мясцовай ўлады, Міністэрства адукацыі і навукі Літвы, Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, літоўская супольнасць Гярвяцкага краю, жыхары навакольных мястэчак і вёсак.

Мерапрыемства пачалося набажэнствам у адным з найпрыгажэйшых храмаў ува ўсёй Беларусі – Касцёле Святой Троіцы, якое правёў даўні дзеяч на ніве літоўскай культуры ксёндз Леанід Нясцюк. А спевы Сігутэ Трымакайтэ не пакінулі абыякавым ні аднаго слухача.

Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус, жадаючы ўсім адзінства, энергіі і вытрымкі, перадаў калектыву Цэнтра вітанне Міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса і яго падзяку за неперарыўную працу на карысць літоўскай мовы і культуры, захаванне і развіццё літоўскіх звычаяў і традыцый  на Беларусі.

Для прысутных выступіў фальклорны ансамбль “Жыльвіціс”, парадавалі звонкія народныя песні ў выкананні Сігутэ Трымакайтэ.