*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Літоўскім школам Беларусі – творы беларускага фотамастака пра Вільнюс

Падчас праведзенай у амбасадзе Літвы ў Беларусі каляднай імпрэзы з мясцовымі літоўскімі суполкамі кіраўнікам літоўскіх школ Пялесы і Рымдзюнаў былі ўручаныя серыі фотаздымкаў беларускага фотамастака Віталя Раковіча на тэму Вільнюса.

Па словах фатографа, літоўскія школы Пялесы і Рымдзюнаў – гэта ўнікальны прыклад адукацыйных устаноў высокага узроўню, што дзейнічаюць у правінцыі, таму гэтыя серыі пра Вільнюс апынуліся ў належным месцы.

Фотасерыя беларускага фатографа Віталя Раковіча “Vilnius. Dreaming” – гэта больш за 40 створаных у 2011-2014 гг. каляровых і чорна-белых фотаздымкаў, якія з захапленнем распавядаюць пра Вільнюс. У гэтым годзе серыя экспанавалася ў амбасадзе Літвы ў Мінску падчас святкавання 25-годдзя з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Літвой і Беларуссю.